Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крыжаноўскі: "Вельмі мала народу на плошчы"


Радыё Свабода Меркаваньне кіраўніка тэатру сатыры “Хрыстафор” Яўгена Крыжаноўскага, які на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах таксама меў прэзыдэнцкія амбіцыі.

(Крыжаноўскі: ) “На гэтай жа плошчы знаходзіцца й Палац прафсаюзаў, дзе месьціцца й наш тэатар “Хрыстафор”. У нас цяпер вельмі вялікія праблемы, бо наш глядач ня ведае, куды яму ісьці: да нас ці туды. Таму што вельмі мала народу, і ад гэтага становіцца сьмешна. Так мала народу на гэтай плошчы стаіць, што прынцыпы, за якія яны стаяць, таксама падаюцца маленькімі. Нехта нават пажартаваў: “Не адбірайце хлеб у “Хрыстафора”: не сьмяшыце людзей”. Можна пагаджацца з гэтай фразай, можна не пагаджацца. Але яны, як сказаў Ленін “страшно далеки от народа”. Народ прагаласаваў так. Трэба вырашаць і думаць”.
XS
SM
MD
LG