Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША здымае гандлёвыя абмежаваньні для Ўкраіны


Радыё Свабода Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш сёньня падпісаў новы закон, што пэрманэнтна выключае Ўкраіну з гандлёвых абмежаваньняў, якія ўводзіць гэтак званая папраўка Джэксана-Вэніка.

Джордж Буш сказаў, што гэты закон ня толькі дапаможа Ўкраіне разьвіваць эканоміку, але таксама адчыняе для амэрыканскіх тавараў новыя рынкі. Джордж Буш таксама адзначыў, што Белы Дом будзе актыўна дапамагаць Украіне далучыцца да Ўсясьветная гандлёвай арганізацыі. Паводле словаў Буша, Украіна заслугоўвае скасаваньня папраўкі Джэксана-Вэніка сваёй барацьбой за свабоду і рынкавую эканоміку.

(Буш: ) "Халодная вайна скончылася. Вольная Ўкраіна ёсьць сябрам ЗША і крыніцай натхненьня для тых, хто любіць свабоду. Аранжавая рэвалюцыя была моцным прыкладам таго, як дэмакратыя пашыраецца сярод народаў. Мужныя грамадзяне, якія сабраліся на цэнтральнай плошчы Кіева патрабавалі шанец на тое, каб самім вырашаць будучыню свайго народу. І калі яны атрымалі гэты шанец, яны дамагліся свабоды."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG