Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Вячаслаў Сіўчык


Радыё Свабода Увечары быў затрыманы адзін з арганізатараў палатачнага гарадка на Кастрычніцкай плошчы Вячаслаў Сіўчык.

Ён меў сёньня заплянаваную сустрэчу ў горадзе і выехаў адсюль, з Кастрычніцкай плошчы. Пазьней паведамілі, што гадзіну назад Сіўчык ужо знаходзіўся ў спэцпрымальніку на вуліцы Акрэсьціна.

Сьведкам затрыманьня Сіўчыка стала актывістка зь Берасьця Ірына Лаўроўская – яе таксама сёньня затрымалі міліцыянты. Ірыну Лаўроўскую пакаралі штрафам, і яна змагла вярнуцца на Кастрычніцкую плошчу. Ірына расказала, што разам зь ёю міліцыя затрымала паблізу Палацу Рэспублікі яшчэ 10 чалавек – запіхнулі іх у аўтобус, загадалі адключыць мабільныя тэлефоны і тэрмінова павезьлі ў суд. Ірына была аштрафаваная, а астатніх 10 затрыманых пакаралі рознымі тэрмінамі арышту – ад 10 да 15 сутак: іх абвінавацілі ў тым, што яна нібыта брыдкасловілі.

Гл.таксама • Дзень пяты: онлайн-рэпартаж з Кастрычніцкай плошчы
XS
SM
MD
LG