Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкую плошчу прыходзяць сем''ямі


Радыё Свабода У гэтыя хвіліны на Кастрычніцкай плошчы працягваецца акцыя пратэсту. Увечары тут становіцца менш арганізаванай прысутнасьці прыхільнікаў Лукашэнкі пэнсійнага веку. Вельмі шмат людзей рознага веку прыходзяць падтрымаць пратэстоўцаў.

Голас з узмацняльніка: “Зараз мы даведаліся, што ў пастарунку на Акрэсьціна зьняволеныя да 600 чалавек. 600 чалавек, не зважаючы на тых, якія выйшлі. Вось яна – перамога ў 83 адсоткі! Гэта жах эўрапейскай краіны. У трэцім тысячагодзьдзі, у цэнтры Эўропы, мець такую ганьбу 10-мільённай нацыі. Ганьба”.

Скандаваньне: “Ганьба! Ганьба! Ганьба!”

Гучаць сьпевы беларускіх гуртоў.

Голас з узмацняльніка: Не зважаючы ні на што, у нас сьвята. Мы пазбаўляемся страху, якім Лукашэнка насяліў нашае грамадзтва”.

(Карэспандэнтка: ) “Я так разумею, што вы сям''я”.

(Спадар: ) “Так, сям''я”.

(Карэспандэнтка: ) “Колькі вашаму дзіцяці?”

(Спадар: ) “Нашаму сынку паўтара гады”.

(Карэспандэнтка: ) “Ня страшна было з такім маленькім хлопчыкам прыходзіць?”

(Спадар: ) “Насамрэч страшна, бо я быў рэпрэсаваны, калі можна так сказаць. У пятніцу ехаў сюды й арыштавалі – далі трое сутак”.

(Спадарыня: ) “Мы прыйшлі таму, што мы стаміліся жыць у няпраўдзе й страху. Каб нашая краіна сталася свабоднай, каб у нас была магчымасьць гаварыць тое, што мы думаем. Таму выйшлі, каб выказаць свой пратэст супраць тых грахоў, якія робіць цяперашняя ўлада”.

Сыгналяць аўтамабілі, якія ідуць па праспэкце.

(Карэспандэнтка: ) “На вашую думку, які можа быць плён ад гэтай акцыі?”

(Спадар: ) “Толькі станоўчы ў адраджэньні сьвядомасьці, бо паняверка вялікая. Я сустракаў тут людзей і з Бабруйску, і зь Берасьця, і з Салігорску й іншых гарадоў. Яны едуць сюды, як на востраў свабоды, абудзіцца думкамі й верай у будучыню. Бо тая хлусьня й ілжывасьць па тэлевізіі й па радыё – яна не дае людзям ніякай магчымасьці думаць верыць і працаваць на будучыню. Таму слава Богу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG