Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня АБСЭ: “Я заклікаю беларускія ўлады ўстрымацца ад рэпрэсіяў”


Радыё Свабода Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Бэльгіі Карэл дэ Гухт выказаў глыбокую заклапочанасьць затрыманьнямі і арыштамі палітычных і грамадзкіх актывістаў пасьля выбараў 19 сакавіка.

“Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць перасьлед сваіх апанэнтаў... Недапушчальна, што людзі былі затрыманыя за спробы выкарыстаць сваё права на сходы і выказаць свае погляды мірным шляхам”, – заявіў старшыня АБСЭ.

Карэл дэ Гухт зьвярнуўся да беларускіх уладаў з настойлівым заклікам вызваліць усіх тых, хто быў затрыманы ў Беларусі за выражэньне сваіх палітычных поглядаў. Старшыня АБСЭ таксама заклікаў беларускія ўлады ўстрымацца ад рэпрэсіўных дзеяньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG