Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Музыкі Эўропы — пра падзеі ў Беларусі


Радыё Свабода Аляксей Пратасаў — іначай Амбасадар''21 — яшчэ нядаўна быў адным з папулярных ды-джэяў менскіх FM-станцыяў. Зараз ён жыве і працуе ў Эўропе, выступае з канцэртамі, выдае запісы выканаўцаў электронна-індустрыяльнай музыкі на ўласным лэйбле. Сёньня мы атрымалі ад яго выказваньні музыкаў з Галяндыі, Нямеччыны, Францыі, Гішпаніі, Аўстрыі, Швайцарыі што да сытуацыі ў Беларусі. Вось частка зь іх.

Нік Лібіт / Global Cultural Embassy (Галяндыя): “Жадаю вам усім моцы! Хацеў бы я апынуцца там як пасярэднік… Маю пару добрых прапановаў для Лукашэнкі”.

S.K.E.T. (Нямеччына): “Спадзяюся, вы знойдзеце сілы, каб змагацца супраць уздыму дэспатыі. Зычу усім вам самага лепшага!!!”

Джэк Стэрнэкер/ DEATHSITCOM (Нямеччына): “Як Амбасадар21 кажа: у дупу ўсе рэжымы! Гэта мой цяперашні слоган”.

MUCKCRACKERS (Францыя): “Мы змагаемся разам з вамі — у думках, у сэрцы, на сцэне, на вуліцы… Тыя, хто змагаюцца, — яны жывуць, і “Muckrackers” сярод іх!”

Марк Брасэль (рок-фатограф, Вялікабрытанія): “Ганьба Лукашэнку, выкіньце яго з офісу! Хацеў бы й я далучыць свой голас пратэсту да вашых на Кастрычніцкай плошчы! Стварайце розгалас!”

Рожэр Ратар (Швайцарыя): “Я моцна непакоюся пра вас, бо я лічу, што Лукашэнка мусіць пайсьці — і неадкладна! Мы ведаем вынікі гэтых сфальшаваных нядзельных выбараў, і будзьце пэўныя, што мы з вамі разам!”

Філіп Мюнш / SYNAPSCAPE (Нямеччына): “Я чуў пра гэтыя сапраўды непрыемныя падзеі. Так званы прэзыдэнт ставіцца да апазыцыі як сапраўдны дыктатар, і ён нічога ня ведае пра дэмакратыю. Я вельмі спадзяюся на вас усіх у Беларусі — веру, што мы можам зьмяніць стан усе разам, і што вы здабудзеце самае неабходнае для жыцьця й разьвіцьця: свабоду і дэмакратыю. І што ўсе мы разам пераўтворым увесь сьвет у месца без пагрозаў і трагедыяў. Я ня надта добра пішу, але маё сэрца з вамі! Баўце час ярка й добра і захоўвайце спакой і мудрасьць, калі выяўляеце ваш супраціў!!!”

Сэдрык Фэрмон/ KIRDEC, AXIOME (Бэльгія): “Халера! Зычу вам посьпеху ва ўсім!”

ON/OFF (Аўстрыя): “Францускі народ пакажа вам, як запаліць сваю зямлю!!! Аднойчы я прыеду сыграць у Менск!”

PROYECTO MIRAGE (Гішпанія): "Your president is the last dictator of Europe and i''m sure he has his days counted. El pueblo unido jamas sera vencido! A las barricadas!"

Больш падрабязна пазнаёміцца з думкамі эўрапейскіх музыкаў электронна-індустрыяльнай сцэны можна на сайце http://www.ambassador21.com
XS
SM
MD
LG