Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Скарабагатаў: "Яны стаяць за ўвесь народ, і душою мы зь імі"


Радыё Свабода Як беларуская грамадзкасьць, дзеячы мастацтва ставяцца да падзеяў на Кастрычніцкім пляцы? Меркаваньне заслужанага артыста Беларусі, кіраўніка “Беларускай капэлы” Віктара Скарабагатава:

(Скарабагатаў: ) “Канечне, яны стаяць за ўвесь народ, і ў гэтым сэнсе душою мы зь імі. Ёсьць такое выслоўе: “Безумству храбрых поём мы песню!”. Я ня думаю, што гэта нешта зьменіць. Ну, прастаяць яны да суботы. У суботу нават і людзі прыйдуць. А гэтым усё і закончыцца, як гэта ўжо ня раз бывала. Да тае пары, пакуль гэта будзе справай толькі беларускай, нічога ня будзе. Гэта павінна стаць галаўным болем для міжнароднай супольнасьці дэмакратычнай. Вось тады нешта зьменіцца. А зьменаў у гэтым сэнсе я ня бачу. Беларусь уваходзіць пад уплыў Расеі, а з Расеяй ня хочуць сварыцца заходнія дзяржавы. Вось і ўся прычына. Да тае пары, пакуль гэта ня зьменіцца, нічога ня зьменіцца. Ну, у той жа час, вось такія ж маладыя хлопцы і дзяўчаткі выратавалі Курапаты. Гэта, канечне, геройства, бясспрэчна. Але геройства амаль бессэнсоўнае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG