Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму некаторыя вядомыя асобы не жадаюць гаварыць пра падзеі на плошчы?


Радыё Свабода Ня ўсе вядомыя ў Беларусі людзі згадзіліся абмяркоўваць падзеі, якія адбываюцца апошнімі днямі ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Чаму?

Былы старшыня Канстытуцыйнага суду Валеры Ціхіня пасьля сваёй адстаўкі ў 1996 годзе фактычна не кантактуе з мэдыямі. Нагадаю, тады ён ня быў прыхільнікам паправак у Канстытуцыю, якія давалі неабмежаваную ўладу Аляксандру Лукашэнку. Спадар Ціхіня кіраваў судом, калі вырашалася пытаньне магчымага імпічмэнту прэзыдэнту Лукашэнку. Цяпер ён загадвае катэдрай грамадзянскага права ў менскім Інстытуце кіраваньня. Валеры Ціхіня называе падзеі на Кастрычніцкай плошчы палітычнымі:

(Ціхіня: ) “Я сышоў зь вялікай палітыкі пасьля вядомых сумных югаслаўскіх падзеяў і, на жаль, не хацеў бы ўступаць у гэты працэс. Я нікому не даю інтэрвію. Акрамя маіх навуковых працаў, якіх у мяне больш як трыста на сёньня”.

Былы кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2001 году Сямён Домаш сказаў, што ня сочыць за падзеямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Нядаўна яго прызначылі дырэктарам Гарадзенскага гарбарнага заводу:

(Домаш: ) “На гэтую тэму я нічога камэнтаваць не зьбіраюся, таму што я не сачу за гэтымі падзеямі. Я займаюся цяпер вытворчай дзейнасьцю і наагул не займаюся палітыкай”.

Былы міністар замежных справаў Беларусі Пятро Краўчанка кажа, што гэтымі днямі знаходзіцца ў Маскве, але сочыць за падзеямі ў Менску па тэлебачаньні:

(Краўчанка: ) “Так пакуль складваецца, што ніякіх камэнтароў я рабіць ня буду цягам бліжэйшых некалькіх тыдняў. Не крыўдуйце, так трэба”.

Сьпявачка Паліна Смолава, якая будзе прадстаўляць Беларусь на “Эўрабачаньні”, таксама не пажадала выказвацца адносна падзеяў на плошчы. Яе прэс-аташэ спадарыня Вераніка патлумачыла, што Паліна Смолава не жадае гаварыць пра палітыку:

(Вераніка: ) “Па гэтых пытаньнях размаўляць і гэтак далей яна наадрэз адмовілася. Вы прабачце, калі ласка, але на самай справе не кранаем гэтых тэмаў. Паліна займаецца творчасьцю — і ня больш”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG