Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка Берасьцейскага абласнога штабу пакінулі за кратамі


Радыё Свабода Сёньня скончыўся тэрмін 5-сутачнага арышту для кіраўніка Берасьцейскага абласнога штабу Мілінкевіча Юрася Губарэвіча, аднак на волю ён так і ня выйшаў.

Актывісты штабу, якія прыехалі да ізалятару часовага ўтрыманьня Маскоўскага РАУС Берасьця, каб сустрэць спадара Губарэвіча, даведаліся ад міліцыянтаў, што яго ўжо адвезьлі ў аддзел унутраных справаў іншага — Ленінскага — раёну Берасьця.

У другой палове дня жонцы Юрася Губарэвіча паведамілі, што ейнага мужа 24 сакавіка чакае чарговы суд. Якое новае абвінавачаньне высунута актывісту выбарчай кампаніі, пакуль невядома.

Варта нагадаць, што ўчора пасьля 5 сутак арышту ня здолеў выйсьці на волю берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін. Ад будынку ізалятару яго адразу адвезьлі ў суд Ленінскага раёну і пакаралі на 7 сутак арышту нібыта за хуліганства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG