Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацак: чарговы раз аштрафавалі актывіста з штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода Адміністрацыйная камісія наваполацкага гарвыканкаму аштрафавала сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Аляксея Трубкіна на 145 тысяч рублёў за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак.

14 лютага грамадзкі актывіст раздаваў мінакам дэмакратычны бюлетэнь “Пазыцыя” і яго затрымаў міліцыянт. Хаця бюлетэнь меў выходныя зьвесткі, міліцыянты склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Месяц таму адміністрацыйная камісія ўжо штрафавала спадара Трубкіна на гэткую ж суму. Апроч таго, цягам выбарчай кампаніі, ён восем разоў затрымліваўся міліцыяй, адбыў сем сутак арышту, і ў ягонай кватэры работнікі КДБ учынілі ператрус. Сёньня ж, падчас паседжаньня адміністрацыйнай камісіі, спадару Трубкіну ўручылі позву, паводле якой ён павінен зьявіцца раніцай 25 сакавіка ў полацкі гарадзкі ваенкамат. Гэта той рэдкі выпадак, калі грамадзяніна выклікаюць у ваенкамат выходнымі днямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG