Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: зноў затрымліваюць актывістаў штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода Рашэньнем Ленінскага суду асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту Віталь Васількоў. Пра яго зьняволеньне паведаміла жонка — паводле яе, спадар Васількоў зьбіраўся ў Менск і раніцай скіраваўся да аўтавакзалу. Праз тры гадзіны ёй патэлефанавалі й паведамілі, што муж асуджаны і знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Крупскай.

Чарговы раз супрацоўнікамі Ленінскага РАУС затрыманы Аляксандар Сілкоў. Пра сваё зьняволеньне ён патэлефанаваў актывісту штабу Мілінкевіча Сяргею Стральцову.

Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, спадар Сілкоў зьбіраўся разам з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадзкасьці адзначыць другія ўгодкі сьмерці праваабаронцы Сяргея Абадоўскага. Удакладніць абставіны затрыманьня Аляксандра Сілкова не ўдалося — мабільны тэлефон не адказвае, а ў Ленінскім РАУС даваць інфармацыю адмаўляюцца.
XS
SM
MD
LG