Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Акрэсьціна пачалі прымаць перадачы


Алег Грузьдзіловіч, Менск 23 сакавіка ў менскім ізалятары на Акрэсьціна пачалі прымаць перадачы для арыштаваных за акцыю на Кастрычніцкай плошчы. Нагадаем, 20, 21 і раніцай 22 сакавіка перадачаў не прымалі — казалі, каранцін.

Сваякі затрыманых адзначаюць, што прыём перадачаў ідзе вельмі марудна. За першую палову 23 сакавіка да перапынку на абед прынялі толькі дзесяць перадачаў. Дзяжурны ізалятару тлумачыць гэта тым, што “перадачы вялікія, на праверку трэба шмат часу”. Людзі ў чарзе скардзяцца, што ім не дазваляюць перадаць арыштаваным коўдры. У камэрах ізалятару на Акрэсьціна няма ложкаў, арыштаваныя сьпяць на драўляным подыюме без пасьцельнай бялізны.

А 14-й гадзіне 23 сакавіка ля ізалятару стаяла чарга больш як на пяцьдзясят чалавек, якія прынесьлі перадачы сваякам. Дзяжурны ізалятару папярэдзіў людзей, што ў 18.15 прыём перадачаў будзе закончаны.
XS
SM
MD
LG