Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст з Астраўца трапіў у рэанімацыю


Радыё Свабода Мікалай Уласевіч, сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча, сёньня павінен быў выйсьці на волю. Яго асудзілі на пяць сутак па абвінавачаньні ў супраціве міліцыі. Затрымалі Мікалая Уласевіча, калі ён расклейваў улёткі Мілінкевіча.

У камэры Мікалай Уласевіч аб’явіў галадоўку. Учора ўвечары яму стала дрэнна, забалела сэрца, яго забралі ў шпіталь. Сёньня а шостай раніцы з тэрапэўтычнага аддзяленьня перавялі ў рэанімацыю. Цяпер ён ляжыць пад кропельніцай.
XS
SM
MD
LG