Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску жорстка зьбіты Віктар Карняенка


Радыё Свабода А 8-й раніцы давераную асобу Аляксандра Мілінкевіча Віктара Карняенку жорстка зьбілі невядомыя нападнікі, калі ён выйшаў з пад’езду жылога дому.

Спадар Карняенка паведаміў, што атрымаў моцны удар па галаве, ад якога паваліўся на зямлю. Яго пачалі зьбіваць нагамі. Ён двойчы траціў прытомнасьць. Віктар Карняенка ўпэўнены, што яго адмыслова зьбілі з мэтай запалохваньня, і што гэта адбылося ў зьвязку з падзеямі, якія адбываюцца цяпер на Кастрычніцкім пляцы ў Менску. Доказам гэтага, паводле яго, ёсьць тое, што ўсе рэчы і грошы засталіся пры ім.

Цяпер Віктар Карняенка знаходзіцца на абсьледаваньні ў 9-м клінічным шпіталі Менску. Ён зафіксаваў пабоі і паведаміў Радыё Свабода, што будзе зьвяртацца ва Ўправу ўнутраных справаў Фрунзенскага раёну Менску з заявай аб завядзеньні крымінальнай справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG