Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т.Ваніна: "Тут падпарадкоўваюцца агульнай думцы"


Радыё Свабода Актывістка Тацяна Ваніна ўжо некалькі дзён знаходзіцца ўнутры гарадка, але спала ў намёце першую ноч.

(Караткевіч: ) "Якія ў Вас уражаньні ад спаньня на плошчы ў намёце?"

(Ваніна: ) "Уражаньні вельмі выдатныя, я тут спала першую ноч – першую і другую спаць было немагчыма, было вельмі холадна, не было спальніка, не было чаго пасьцяліць на падлогу, але мы паціху абжыліся..."

(Караткевіч: ) "Вы зьбіраецеся працягваць заставацца на плошчы?"

(Ваніна: ) "Так. Нашыя палітыкі прымаюць нейкія рашэньні, як доўга мы павінны заставацца на плошчы, але я думаю, што любыя рашэньні, якія будуць прынятыя, яны ня будуць выкананыя, толькі калі настрой плошчы будзе супадаць зь імі. Тут падпарадкоўваюцца агульнай думцы".

(Караткевіч: ) "Некаторыя палітыкі – С.Шушкевіч, А.Казулін – кажуць, што ім шкада моладзі, якая сабралася на пляцы, і што акцыю трэба спыніць. Як Вы лічыце, такі пратэст мае сэнс?"

(Ваніна: ) "Канечне, мае сэнс, мае вялікі сэнс. Я ўвогуле зараз размаўляла са многімі, і гэта такое дасягненьне, што трэцюю ноч мы ўтрымліваем маленькі пятачок зямлі, вольнай зямлі, і сабралася проста цудоўная моладзь, са сьветлымі тварамі, з разумнымі вачыма, з сэрцамі гарачымі, і такі настрой, што яны пакуль што не зьбіраюцца адсюль выходзіць".
XS
SM
MD
LG