Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Касьцян: “Ня той справай займаецеся, панове!”


Радыё Свабода Як да мітынгоўцаў на Кастрычніцкім пляцы ставяцца дзяржаўныя дзеячы, чыноўнікі, высьвятляла нашая карэспандэнтка.

Меркаваньне старшыні камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Савету рэспублікі Мікалая Чаргінца:

(Чаргінец: ) "Пэўны працэнт набралі людзі, якія прадстаўляюць апазыцыйны Аляксандру Лукашэнку накірунак – гэта Мілінкевіч і Казулін. Чаму гэтай частцы людзей не выказваць так гучна сваё стаўленьне? Адзінае – рабіць гэта трэба ў строгай адпаведнасьці з законам. Іх дзеяньні парушаюць законы Беларусі, іх дзеяньні несанкцыянаваныя. Гэты мітынг не дазволены ўладамі, ды яны і не пыталіся. Таму гэта выходзіць за межы закону. Гаворка ідзе не пра тое, што хтосьці ня мае права выказваць пратэсты. Няхай выказваюць на здароўе! Проста трэба гэта рабіць у строгай адпаведнасьці з законам".

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Сяргей Касьцян выказаўся такім чынам:

(Касьцян: ) “Ганьба тым, хто арганізаваў гэтых дзяцей на мароз. Ці ж гэта тыя барацьбіты за дэмакратыю, на якіх яны спасылаюцца і якіх заклікаюць? Я ня ведаю, як і сказаць, ня хочацца абразіць, але да таго дайшоў гэты Казулін, прафэсар – дзікунства, дый толькі. Калі прыйшлі і сталі ўдзельнічаць у гэтай правакацыі прадстаўнікі замежжа, паслы – гэта ганьба ўсёй Заходняй Эўропе і гэтым паслам. Ня той справай займаецеся, панове!”
XS
SM
MD
LG