Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Наша Ніва": "Любога нават западозранага ў апазыцыйнасьці чакае бяспраўе"


Радыё Свабода Агляд незалежнага беларускага друку

“Рэдактар-хуліган” – артыкул пад такой назвай зьмяшчае сёньняшняя “Наша Ніва”. У гэтым матэрыяле журналісты выданьня пераказваюць абставіны затрыманьня свайго галоўнага рэдактара Андрэя Дынька й суда над ім, а таксама пераказвае гісторыі іншых людзей, якіх разам са спадаром Дыньком судзілі па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве.

У іншым артыкуле пад назвай “Абвастрэньне параноі”, газэта піша наступнае: “За перамогу Лукашэнкі ў 2001 годзе мы заплацілі зьнішчэньнем Ліцэю, увядзеньнем пахабнай ідэалёгіі і масавым закрыцьцём незалежнай прэсы. За перамогу Лукашэнкі ў 2006 мы пачынаем плацім сваім здароўем, лёсамі сябе і сваіх дзяцей. Рэжым дае зразумець, што любога нават западозранага ў апазыцыйнасьці чакае бяспраўе лукашэнкавай сілавой машыны”.

Слуцкая газэта “Инфо-курьер” паведамляе пра рознага кшталту “будаўнічыя навіны” ў горадзе. Адна з такіх навінаў – аднаўленьне працаў на вядомай у Слуцку доўгабудоўлі – жылога дому на трыццаць шэсьць кватэраў. Апавядае журналіст “Инфо-курьера” Алесь Дастанка:

(Дастанка: ) “Стаяў такі дом на вуліцы Тутарынава. Будаўніцтва пачалося ў 1998-99 гадох і зрабілі там толькі чатыры паверхі ды кінулі. Ну й зараз ужо пачалі гэты дом дабудоўваць. Гэта будзе гэтак званае сацыяльнае жытло”.

Апрача таго, “Инфо-курьер” паведамляе пра пачатак рэканструкцыі стадыёну ў Салігорску ды пра прадпрымальніка Леаніда Пархімовіча са Старых Дарогаў, які прызнаны найлепшым прадпрымальнікам году ў Менскай вобласьці.

Ужо на раніцу пасьля выбараў улада заявіла пра “пераканаўчую” і “ашаламляльную” перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах. Цяпер апазыцыя спрабуе адыграць “гол прэстыжу” на Кастрычніцкай плошчы. “Камсамолка” паспрабавала параўнаць Майдан з Кастрычніцкай плошчай. Што з гэтага атрымалася – можна прачытаць у сьвежым нумары газэты.

“Вольнае Глыбокае” прысьвячае матэрыял “Зіма – экзамэнатар жорсткі” праблемам камунальнай гаспадаркі, які выявіліся ў часе гэтай надзвычай халоднай зімы. Паводле газэты, у дні моцных маразоў у Глыбоцкім, Міёрскім, Шаркоўшчынскім і Пастаўскім раёнах часта здараліся рознага кшталту аварыі – мясцовыя камунальныя службы аказаліся непадрыхтаванымі да такой зімы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG