Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ю.Вінаградаў: "Тое, што я чуў з рацыяў АМАПаўцаў – гэта фашызм"


Радыё Свабода У аўторак увечары на падыходзе да Кастрычніцкага пляцу быў затрыманы дырэктар папулярнай сталічнай кавярні “Лёндан” Юры Вінаградаў, які нёс у намётавы гарадок цёплую коўдру. Наша карэспандэнтка Іна Студзінская паспрабавала знайсьці былога воіна-аўганца, а цяпер бізнэсоўца Юрыя Вінаградава.

(Карэспандэнтка: ) "Мы знаходзімся ў невялічкай кавярні, дарэчы, вельмі папулярнай. У Менску, трэба з жалем канстатаваць, няшмат такіх прыемных месцаў. Я бачу тут падлучэньне да Інтэрнету, з ноўтбукам народ сядзіць. Чым прываблівае гэтая кропка?"

(Хлопец: ) “Абстаноўка прыемная. І публіка добрая”.

(Спадарыня: ) “Вельмі падабаецца тут. Таму што сапраўды няшмат такіх месцаў у нашым горадзе”.

(Карэспандэнтка: ) “А чым падабаецца – атмасфэрай, асартымэнтам, мэню, публікай?”

(Вінаградаў: ) “Тым, што ўчора я быў арыштаваны...”

(Карэспандэнтка: ) “Ой,а я Вас шукаю. Вы – Юры?”

(Вінаградаў: ) “Так. Ішоў з коўдрай, бо там дзеці мерзнуць, а АМАПаўцам у іхніх аўтобусах вельмі цёпла. Мяне таксама пасадзілі ў аўтобус АМАПаўскі”.

(Карэспандэнтка: ) “А чым тлумачылі Ваша затрыманьне?”

(Вінаградаў: ) “Як звычайна, “выклікаючым зьнешнім выглядам”. Я проста коўдру нёс як шалік. Ну а як яе інакш несьці? У пакунку? Бачыў, як бабулек разварочвалі з такім ж пакункамі,бачыў, як дзяцей разварочвалі. Таму я яго як кашнэ накінуў і пайшоў”.

(Карэспандэнтка: ) “А колькі Вы праседзелі ў аўтобусе АМАПаўскім?”

(Вінаградаў: ) “Я чалавек вопытны, таму нядоўга, хвілін 40. Па-першае, калі мяне затрымалі, я ім дакумэнты свае не аддаў. Па-другое, калі мяне затрымалі, вельмі хутка інфармацыя пра гэта зьявілася ў інтэрнэце.

Калі б была магчымасьць запісваць АМАПаўцаў, тое, што я чуў з іхніх рацыяў, каб была магчымасьць перадаць гэта на ўвесь сьвет – гэта фашызм. Насамрэч, гэта фашызм. Я разумею, што гэта салдаты, якія робяць сваю працу. Яны ня з намі, яны ня супраць нас, але калі ім скажуць “фас”... Сумненьняў у іх я ніякіх не заўважыў...”

(Карэспандэнтка: ) “Гаспадара ўтульнай кавярні “Лёндан”, што ў цэнтры Менску, мы выпадкова сустрэлі на ганку. Ён выходзіў разам з наведвальнікамі і зноў накіроўваўся ў бок Кастрычніцкага пляцу...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG