Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ул.Навасяд: "У нас людзі хочуць, каб дэмакратыю зрабіў за іх нехта іншы"


Радыё Свабода Лідэр незарэгістраванай Партыі свабоды й прагрэсу Ўладзімер Навасяд доўгія гады плённа працаваў з моладзьдзю, рэдагаваў газэту для яе. Аднак і для яго выбух моладзевай энэргіі на Кастрычніцкай плошчы стаўся нечаканасьцю. Грамадзтва, лічыць палітык, адчула ў сабе неверагодныя зьмены.

(Навасяд: ) “На сёньняшні дзень намёты ўжо неабходна здымаць. Бо ўсе ўбачылі: ёсьць у краіне людзі, якія набраліся мужнасьці прыйсьці на плошчу”.

(Карэспандэнт: ) “Тры дні, што яны прастаялі, тры дні, калі ім пагражалі, тры дні, якія іх не зламалі – які ў выніку плён: удалося дагрукацца да маўклівай большасьці?”

(Навасяд: ) “Грамадзтва на нейкім тэктанічным узроўні адчула тое! Гэта настолькі неверагодныя зьмены... На сёньня гэта вялікая праблема – зрабіць так, каб людзей ня ўперад нагамі вынесьлі з гэтай плошчы, ці арыштаванымі, а каб гэтая акцыя скончылася нейкім добрым вынікам. У нас людзі гатовыя жыць у дэмакратыі, але яны хочуць, каб гэтую дэмакратыю зрабіў за іх нехта іншы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG