Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Э.Зайкоўскі: "Маладыя менш жылі ў афіцыйнай хлусьні"


Радыё Свабода Гісторык, кандыдат навук Эдвард Зайкоўскі нядаўна цяжка хварэў. Але калі на Кастрычніцкай плошчы зьявіліся намёты, ён махнуў рукой на лекаваньне і прыйшоў падтрымаць маладых людзей. У іх ён бачыць годную зьмену свайму пакаленьню.

(Карэспандэнт: ) “Што Вас падштурхнула на плошчу, чаму Вы прыйшлі да маладых людзей? Мне здаецца, у Вас і зараз хворы голас...”

(Зайкоўскі: ) “Так, трохі прастуджаны... Прыйшоў, бо абрыдла афіцыйная хлусьня на ўсіх узроўнях, хамства ўладаў абрыдла”.

(Карэспандэнт: ) “Вашыя сябры, таварышы – што іх спыняе: праца, страх за яе, абавязак перад сям’ёй?”

(Зайкоўскі: ) “Спыняе ў пэўнай ступені страх, зьвязаны з кантрактнай сыстэмай, а таксама традыцыйныя беларускія заганы – імкненьне адседзецца, заняцца нейкімі асабістымі дробнымі справамі...”

(Карэспандэнт: ) “А маладыя, якія там, у намётах: ім што – няма чаго губляць, і таму яны выйшлі?”

(Зайкоўскі: ) “Ім таксама пагражаюць: рэпрэсіямі, выключэньнем з ВНУ і гэтак далей. Але маладыя менш жылі ў афіцыйнай хлусьні”.

(Карэспандэнт: ) “Як гісторык, ці бачыце Вы месца ў гісторыі для гэтых маладых людзей?”

(Зайкоўскі: ) “Несумненна!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG