Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Ландсбэргіс: рэжым Лукашэнкі – фашыстоўскі


Тацяна Поклад, Вільня Эўрапарлямантар Вітаўтас Ландсбэргіс заявіў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі дзейнічае як фашыстоўскі рэжым.

Эўрапарлямантар зь Літвы Вітаўтас Ландсбэргіс лічыць, што Беларусь цяпер знаходзіцца на перакрыжаваньні, перад выбарам паміж двума шляхамі. Адзін шлях, які ляжыць перад краінай – гэта шлях эўрапейскай дэмакратыі, які абараняюць людзі на Кастрычніцкай плошчы і які цяпер выглядае як ніколі рэальным, бо людзі пераадолелі страх перад рэпрэсіямі.

(Ландзбергіс: ) “Другі накірунак – шлях, якім ідзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі – гэта фашызм. Гвалт і ідэалёгія вельмі падобныя на тыя, якія існавалі ў эўрапейскіх фашыстоўскіх дзяржавах у 20 стагодзьдзі. Гэта падкрэсьліваньне сваёй адметнасьці, свайго адмысловага шляху, асобнага ад эўрапейскай дэмакратыі – маўляў, ва ўсім сьвеце кепска, толькі ў нас добра, таму што мы маем фюрэра. Мы ўсе памятаем, як ня так і даўно беларускі фюрэр адкрыта выказваў сымпатыі былому нямецкаму фюрэру. Таксама той факт, што частка людзей была задаволеная дзяржаўнымі заробкамі і пэнсіямі, – гэтак жа было і ў нацысцкай Нямеччыне. Там таксама была забясьпечаная праца людзям, пэўныя сацыяльныя гарантыі ў абмен на паслухмянасьць – мы ўсе ведаем, чым гэта скончылася”.

Вітаўтас Ландсбэргіс, лідэр літоўскага руху “Саюдзіс” у часы змаганьня за незалежнасьць Літвы, адзначыў у інтэрвію для радыё Свабода, што цяпер выбар Беларусі паміж двума шляхамі залежыць ад трываласьці тых людзей, якія абудзіліся і перамаглі страх.

Гл. таксама:

В. Ландсбэргіс заклікаў пікетаваць амбасады Беларусі і Расеі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG