Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадараў краін Эўразьвязу выклікалі ў беларускае МЗС


Радыё Свабода У Міністэрстве замежных справаў Беларусі толькі што скончылася сустрэча кіраўніка Галоўнага упраўленьня Эўропы Валера Рамашкі з кіраўнікамі дыпляматычных ведамстваў краін Эўразьвязу, акрэдытаваных у Беларусі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у міністэрстве не задаволеныя ўчорашнім зьяўленьнем на Кастрычніцкай плошчы Менску групы замежных дыпляматаў.

Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў сказаў Радыё Свабода, што на сустрэчы "бакі абмеркавалі бягучыя пытаньні ўзаемадзеяньня". На пытаньне, ці размаўляў спадар Рамашка з амбасадарамі наконт іхнага наведваньня акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі адказаў так:

(Папоў:) "Дазвольце мне абмежаваць свой камэнтар тым, што я вам сказаў: бакі абмеркавалі бягучыя пытаньні ўзаемадзеяньня".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG