Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: праваабаронца пабыў на волі 5 хвілінаў і быў зноў арыштаваны


Радыё Свабода, Берасьце Пасьля пяці сутак арышту сёньня павінен быў выйсьці на волю берасьцейскі праваабаронца Уладзімер Вялічкін. Аднак замест гэтага яго зноў павезьлі ў суд.

Сябры і паплечнікі спадара Вялічкіна прыйшлі сустракаць яго да ізалятару часовага ўтрыманьня Ленінскага раённага аддзелу унутраных справаў Берасьця. Аднак у вызначаны час Уладзімер Вялічкін з ізалятару ня выйшаў: міліцыянты паведамілі, што на выхадзе ён нібыта зноў зьдзейсьніў хуліганскі ўчынак і раніцай 23 сакавіка справа будзе разглядацца ў судзе.

Неўзабаве стала вядома, што Ўладзімера Вялічкіна ўжо сёньня ў другой палове дня даставілі ў суд. На паседжаньне не дапусьцілі адваката і актывістаў штабу Мілінкевіча.

Спадар Вялічкін быў зноў арыштаваны: на гэты раз на 7 сутак.
XS
SM
MD
LG