Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкім пляцы згадвалі Кастуся Каліноўскага


Радыё Свабода У гэтыя хвіліны на Кастрычніцкім пляцы Менску праходзіць шматтысячны мітынг. Сюды прыйшло шмат моладзі, а таксама людзі сталага веку. Сярод іншага ўдзельнікі акцыі ўзгадвалі гадавіну з часу гібелі Кастуся Каліноўскага.

(Голас у мэгафон: ) "На Гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні быў павешаны царскім катам Яська-гаспадар з-пад Вільні. Гэтым псэўданімам Кастусь Каліноўскі падпісваў кожны нумар газэты “Мужыцкая праўда”.

Яська–гаспадар з-пад Вільні: На зямлі акупаванай, дзе ўладарылі чужынцы, Сеяў зерне праўды роднай Яська-гаспадар з-пад Вільні".

(Спадар: ) "Паколькі сёньня дзень жалобы па Кастусю Каліноўскаму й учора была прапанова плошчу назваць імем Кастуся Каліноўскага, была зробленая гэтая расьцяжка. На ёй напісана “Плошча Кастуся Калігоўскага”. З аднаго боку выява Каліноўскага, а зь іншага – герб “Пагоня”. Каб яе сюды даставіць – яна ж восем мэтраў – амаль як плашчаніца – давялося абматаць яе вакол нашага аўтара-мэтра вось гэтымі мэтрамі. Цяжка давялося дабірацца, бо людзей жа хапалі”.

***

(Карэспандэнтка: ) “Чаму вы тут?”

(Спадар: ) “Гэтаму рэжыму пара ўжо адпачываць”.

(Спадарыня: ) “Мне сорамна перад моладзьдзю, якая адклікнулася на заклік, якая пратэстуе, а людзі сталага веку ня могуць яе як сьлед падтрымаць. Але сёньня – ці не ўпершыню за тры дні – прыйшло шмат людзей сталага веку й гэта вельмі важна”.

(Карэспандэнтка: ) “Якія ў вас надзеі й спадзяваньні?”

(Юначка: ) “Што ўсё атрымаецца”.

(Юнак: ) “Я лічу, што гэта толькі пачатак. Трэба абуджаць краіну”.

Скандаваньне: “Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!”

Гл.таксама • Дзень чацьверты: онлайн-рэпартаж з Кастрычніцкай плошчы
XS
SM
MD
LG