Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 сакавіка – Фідэль Кастра віншуе Лукашэнку, пратэсты працягваюцца


Радыё Свабода Галоўныя навіны 22 сакавіка.

* На Кастрычніцкім пляцы ў Менску чацьвертыя суткі ідзе акцыя прыхільнікаў пераменаў. На мітынг увечары сабралася каля 5 тысяч чалавек. >>>

* Аб''яднаныя дэмакратычныя сілы маюць намер аб''явіць 25 сакавіка аб стварэньні шырокага грамадзянскага руху “За свабоду”.

* Па ўсёй краіне працягваюцца затрыманьні й арышты грамадзкіх актывістаў. Паводле незалежных крыніц, у ноч на 22-га сакавіка і сёньня раніцаю ў раёне Кастрычніцкага пляцу было затрымана звыш пяцідзесяці чалавек. У гарадзкой міліцыі гэтых зьвестак пакуль што не пацьвярджаюць. Усяго за кратамі ў розных гарадох краіны знаходзяцца звыш 200 грамадзкіх актывістаў.

* Кіраўніцтва менскага ізалятару на вуліцы Акрэсьціна адмаўляецца прымаць перадачы для палітычных вязьняў. Больш за пяцьдзясят сваякоў асуджаных зьвярнуліся ў пракуратуру Менску са скаргай.

* Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) абвінаваціла Аляксандра Мілінкевіча і ягоных прыхільнікаў у парушэньні дамоўленасьцяў адносна акцыяў пратэсту. Аляксандар Мілінкевіч падкрэсьлівае, што рашэньне застацца на Кастрычніцкім пляцы прынялі самі ўдзельнікі акцыі.

* У эўрапейскіх сталіцах, у прыватнасьці ў Варшаве і Вільні, працягваюцца акцыі пратэсту пры амбасадах Беларусі.

* Міністэрства замежных справаў Польшчы “асуджае мэтады, выкарыстаныя ўладамі Беларусь падчас выбарчай кампаніі і ў часе саміх прэзыдэнцкіх выбараў у мэтах запалохваньня палітычнай апазыцыі і фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня”, – пра гэта гаворыцца ў заяве польскага замежнапалітычнага ведамства.

* Старшыня Вярхоўнай рады Ўкраіны Ўладзімір Літвін заявіў, што неабходна “паважаць выбар беларусаў” і прызнаць пераабраньне Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам краіны.

* Фідэль Кастра павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь перамогай на выбарах і запрасіў зь візытам у Гавану.

* “БДГ. Деловая газета” прыпыняе выхад друкаванай вэрсіі выданьня.

* Грамадзяніна Расеі, палітоляга Андрэя Суздальцава пазбавілі дазволу на жыхарства ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG