Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На чыім баку нямецкія палітыкі?


Радыё Свабода У палітычных колах Нямеччыны назіраецца рост патрабаваньняў да Эўразьвязу адносна больш рашучых дзеяньняў у дачыненьні да пераабранага ў Беларусі кіраўніцтва, перадае нямецкі тэлеканал ARD.

“Эўразьвяз мусіць сыгналізаваць пра ўвядзеньне санкцыяў супраць афіцыйнага Менску і патрабаваць ад беларускіх уладаў спыненьня рэпрэсіяў”, – заявіў сёньня журналістам сацыял-дэмакрат Курт Бодэвіг, які наведаў Менск у якасьці назіральніка ад АБСЭ.

Паводле Бодэвіга, Эўразьвяз мусіць выпрацаваць цэлы комплекс захадаў у дачыненьні да адказных беларускіх дзеячаў.

Пра давер эўрапейцаў да апазыцыйнага беларускага палітыка Аляксандра Мілінкевіча заявіў у інтэрвію нямецкай "Der Spiegel" кіраўнік замежнапалітычнага камітэта Бундэстагу Манфрэд Грунд, які таксама быў назіральнікам АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах.

Паводле словаў Грунда, “Мілінкевіч ня ёсьць аратарам і рэвалюцыянэрам. Гэта ўдумлівы і стрыманы палітык. Ён паводзіць сябе дастаткова адказна і зможа атрымаць давер і сярод беларускіх сялян. Калі Мілінкевіч ня будзе выключаны з палітыкі, ён атрымае шанцы працаваць далей, гарантуючы згуртаванасьць беларускай апазыцыі”.

З другога боку, 20 сакавіка міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмайер заявіў, што пасьпешная і непрадуманая рэакцыя можа ня даць у будучым Эўразьвязу выбару, і адкінуў прапановы Польшчы, Літвы, Славаччыны і Чэхіі, каб рэзка і рашуча адрэагаваць на падзеі ў Беларусі.

Гл.таксама • Эўразьвяз: агульнай пазыцыі па Беларусі пакуль няма? • Шродэр як спэцыяльны пасярэднік ЭЗ для Беларусі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG