Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Клімава вярнулі на “хімію” і адабралі мабільны тэлефон


Радыё Свабода Скончыўся 7-дзённы арышт для былога дэпутата Андрэя Клімава, які знаходзіўся ў ізалятары Рэчыцы па абвінавачаньні за “дробнае хуліганства”. Клімава вярнулі на “хімію” ў вёску Баршчоўка Рэчыцкага раёну, дзе ён знаходзіўся зь сярэдзіны лютага.

Паводле сваякоў Клімава, у яго, як і ў іншых пакараных, адабралі мабільны тэлефон і нікуды не выпускаюць з будынку спэцкамэндатуры.

Нагадаем, на “хімію” Андрэй Клімаў патрапіў за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу на Дзень Волі год таму.
XS
SM
MD
LG