На пытаньне Дынька, як гэта магло быць, калі ён быў затрыманы адразу па выхадзе з аўтобуса, сьведкі абвінавачаньня не знайшлі што сказаць. Аднак судзьдзя Крайчык Алена прызнала іх сьведчаньні праўдзівымі і вартымі даверу. Сьведчаньні Веранікі Дзядок і Алеся Кудрыцкага, якія ехалі разам з Дыньком у аўтобусе №100, узятыя пад увагу не былі. Сьведкаў Тацяну Каліноўскую і Юрася Карманава, якія бачылі затрыманьне Дынька, нават не запрасілі ў судовую залю.
Рэдактар “Нашай Нівы” будзе адбываць пакараньне ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.
Рэдактар “Нашай Нівы” будзе адбываць пакараньне ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.