Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін абвінаваціў Мілінкевіча ў парушэньні дамоўленасьцяў


Радыё Свабода Паводле прэсавай службы кіраванай Казуліным Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, учора на Кастрычніцкай плошчы адбыліся перамовы двух палітыкаў. БСДП “Грамада” паведамляе, што падчас перамоваў было прынятае супольнае рашэньне – заклікаць людзей арганізавана пакінуць плошчу з прычыны высокай імавернасьці сілавога разгону мітынгу, стомленасьці людзей і масавых затрыманьняў.

Аднак паводле БСДП “Грамада”, пасьля кансультацыяў Мілінкевіч і яго атачэньне зьвярнуліся з заклікам заставацца на плошчы і працягваць акцыю бестэрмінова.

“Актывісты БСДП “Грамада” і сябры штабу Казуліна абураныя падступнасьцю партнэраў і вераломным парушэньнем дамоўленасьці”, – гаворыцца ў заяве партыі, кіраванай Казуліным. У дакумэнце сьцьвярджаецца, што адказнасьць за наступствы гэтых няўзгодненых дзеяньняў нясуць Мілінкевіч і яго паплечнікі. БСДП “Грамада” адзначае , што парушэньні дамоўленасьцяў з боку Мілінкевіча мелі месца таксама 19 і 20 сакавіка. Разам з тым ў звароце гаворыцца, што сацыял-дэмакраты гатовыя працягваць кансультацыі дзеля адзінства на адным з самых важных этапаў барацьбы за дэмакратыю і свабоду ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG