Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Дынько пра зьдзекі зь вязьняў на Акрэсьціна


Любоў Лунёва, Менск Суд Фрунзенскага раёну асудзіў да 15 сутак арышту грамадзяніна Ўкраіны Андрэя Любку, які зьяўляецца журналістам газэты “Карпацкі голас”. Ён расказаў у судзе і консулу аб тым, што ў аўтобусе байцы спэцназу міліцыі плявалі яму ў твар і пры гэтым абражалі прэзыдэнта Ўкраіны.

Украінскі журналіст лічыць, што яны знаходзяцца пад уплывам беларускага тэлебачаньня – сродку дзяржаўнай прапаганды, скіраванай, паводле яго словаў, на распальваньне нацыянальнай нецярпімасьці і варожасьці.

У судзе Савецкага раёну судзяць 9 чалавек, якіх затрымалі ўчора раніцай у раёне Кастрычніцкага пляцу. Частку затрымалі, калі тыя сыходзілі ўначы з плошчы, а іншых, калі яны намагаліся трапіць на плошчу.

Канстанцін Арцёменка з Гомеля ўжо арыштаваны на 20 сутак.

Сярод затрыманых – рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько. Ён пасьпеў сказаць Радыё Свабода, што яго брутальна затрымалі, калі ён намагаўся трапіць на пляц. Ён быў разам са сваімі сябрамі і размаўляў зь імі па-беларуску. Паводле яго, гэта і прыцягнула ўвагу байцоў спэцназу міліцыі. Андрэй Дынько абураўся, што спэцназаўцы вельмі зьняважліва выказваліся аб беларускай мове.

Калі міліцыянты даведаліся, што Дынько журналіст, яны пачалі раіцца са сваім кіраўніцтвам, і тое загадала аформіць яго за дробнае хуліганства.

Андрэй Дынько паведаміў, што ў камэрах турмы на Акрэсьціна ўжо не хапае месца на ўсіх затрыманых. Вязьні сядзелі, цесна прытуліўшыся адзін да аднаго ў халоднай камэры, дзе адключылі ацяпленьне. У суседняй камэры сядзелі пяцёра дзяўчат. Яны прасілі ў супрацоўнікаў спэцпрыёмніку туалетнай паперы або хаця б газэты, але ім адмовілі. Спадар Дынько паскардзіўся, што вельмі гучна працаваў прыймач радыёкропкі, і калі мужчыны здолелі яго выключыць, вырваўшы разэтку, то дзяўчаты вельмі пакутавалі, але на іх просьбы дапамагчы выключыць радыё, супрацоўнікі установы цынічна адказалі, што яны ня ведаюць, як гэта зрабіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG