Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кастрычніцкім пляцы выступіў Вячаслаў Сіўчык


Радыё Свабода Людзей на пляцы паболела. Цяпер іх там каля 500. Паступова далучаюцца новыя ўдзельнікі пратэсту. Паводле інфармацыі жыхароў палатачнага гарадку, на плошчы разьбіта 25 намётаў.

Прадстаўнікам дзяржаўных СМІ доступ у палатачны гарадок забаронены.

Асобнай групай стаяць пэнсіянэры – іх каля 20 чалавек. Ад гэтай групы рэгулярна некалькі чалавек падыходзяць да ачапленьня, абражаюць удзельнікаў пратэсту і нецэнзурна лаюцца. Міліцыя не рэагуе. Асноўны аб’ект лаянкі пэнсіянэраў – бел-чырвона-белыя сьцягі.

Калі адзін з удзельнікаў пратэсту папрасіў міліцыянта супакоіць разьюшаных пэнсіянэраў, міліцыянт адказаў: “У нас у краіне дэмакратыя”.

Перад удзельнікамі пратэсту а 13-й гадзіне выступіў Вячаслаў Сіўчык. Ён назваў сёньняшні дзень знакавым, бо ў гэты дзень у 1864 годзе ў Вільні на Лукішках быў пакараны сьмерцю Кастусь Каліноўскі.

Аляксандар Мілінкевіч на пляцы пакуль не зьявіўся.
XS
SM
MD
LG