Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці пачаўся суд над вялікай групай памежнікаў і мытнікаў


Радыё Свабода, Берасьце На лаве падсудных апынуліся 45 чалавек, якія абвінавачваюцца ў злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі на беларуска-ўкраінскім памежным пераходзе “Макраны”.

Сярод абвінавачаных – 25 вайскоўцаў зь Пінскага памежнага атраду, 15 супрацоўнікаў мытні “Заходні Буг” і 5 грузаперавозчыкаў. З матэрыялаў сьледзтва вынікае, што абвінавачваныя памежнікі і мытнікі дапамагалі перавозіць праз гэты памежны пераход у Маларыцкім раёне кантрабандны груз, а таксама іншыя тавары без спагнаньня мытных пошлінаў.

Справа слухаецца ў Берасьцейскім міжгарнізонным вайсковым судзе.
XS
SM
MD
LG