Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыя Варшавы на затрыманьне Я.Ягелы будзе "вельмі рашучай"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сьпікер польскага Сэйму Марэк Юрэк, камэнтуючы затрыманьне дэпутата Яраслава Ягелы, сказаў, што польскія ўлады “не дапускаюць такой магчымасьці, каб польскага парлямэнтара “цягалі” па беларускіх судох”, таму рэакцыя Варшавы ў гэтай справе будзе “вельмі рашучай”.

(Юрэк: ) “Мы будзе рэагаваць вельмі рашуча, бо гэта нейкая непраўдападобная правакацыя ў дачыненьні да Польшчы. Абвінавачваць ва ўдзеле ў незаконнай дэманстрацыі дэпутата, які насамрэч бярэ ўдзел у грамадзкім жыцьці краіны, у якую ён паехаў. Гэта нармальная практыка, элемэнт нармальных палітычных кантактаў у Эўропе. Пытаньне, ці хочуць беларускія кіраўнікі, каб іх лічылі кіраўнікамі эўрапейскімі. Афіцыйны Менск парушае ня толькі дэмакратычныя стандарты, але і ўвогуле стандарты кантактаў паміж грамадзтвамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG