Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лех Качыньскі: "Мы будзем падтрымліваць Беларусь, наколькі можам"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі, прамаўляючы ў польскім грамадзкім тэлебачаньні, заявіў, што Варшава ацэньвае прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі “вельмі нэгатыўна”.

(Качыньскі: ) “Мы будзем падтрымліваць Беларусь, наколькі можам. Мы вельмі нэгатыўна ацэньваем хаду прэзыдэнцкіх выбараў і цяпер абмяркоўваем, якія высновы зрабіць з гэтага. Польскі ўрад застаецца адным з найбольш актыўных у сьвеце што да беларускіх пытаньняў. Што да затрыманьня дэпутата польскага Сэйму ў Менску і пагрозаў, што яго будуць дапытваць ці арыштуюць, дык беларускія ўлады паводзяць сябе ўсё больш нэрвова – тут няма чаго зьдзіўляцца”.
XS
SM
MD
LG