Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастрычніцкая плошча: ідзе набажэнства, чакаюць Мілінкевіча (абноўлены)


Радыё Свабода У гэтыя хвіліны ў намётавым гарадку на Кастрычніцкай плошчы адбываецца набажэнства. Перад гэтым начальнік спэцназу МУС Юры Падабед запрасіў усіх прадстаўнікоў тэлекампаніяў падняцца на дах Палацу Рэспублікі. Гэтым самым ён, паводле ягоных словаў, даў ім магчымасьць пераканацца, якая "мізэрная кучка народу" знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы.

Таксама зьявіліся правакатары, якія нецэнзурнай лаянкай абражаюць жыхароў намётавага гарадка, але міліцыя на гэта ніяк не рэагуе.

Усе ў гарадку чакаюць прыезду Аляксандра Мілінкевіча. Міліцыянты па-ранейшаму абшукваюць торбы, і ўсё-ткі нейкім чынам людзям усё роўна ўдаецца прыносіць пратэстоўцам харчы.

* * * Паводле праваабаронцаў, за мінулую ноч пры прыходзе і сыходзе зь пляцу было затрымана каля паўсотні актывістаў.

У гарадку папярэджваюць тых, хто едзе адпачываць, каб яны акуратна і абачліва паводзілі сябе ў аўтобусе, бо нават на наступным прыпынку ад Кастрычніцкай плошчы могуць выхапіць проста з аўтобусу і затрымаць – некалькі такіх выпадкаў ужо было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG