Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: выпусьцілі Р.Бакіевіча, арыштавалі І.Спасюка


Радыё Свабода, Берасьце Выйшаў на волю першы з арыштаваных у часе выбарчай кампаніі берасьцейцаў – сакратар абласнога штабу Мілінкевіча Рыгор Бакіевіч.

Спадар Бакіевіч быў затрыманы 14 сакавіка, калі выклікаў міліцыю ў сувязі з нападам на яго невядомага чалавека ў нецьвярозым стане. Міліцыянты адвезьлі актывіста штабу Мілінкевіча ў пастарунак і абвінавацілі ў хуліганстве. Суд пакараў Рыгора Бакіевіча арыштам на 7 сутак.

Між тым колькасьць арыштаваных у Берасьці актывістаў выбарчай кампаніі не памяншаецца. Міліцыя затрымала прадстаўніка штаба Казуліна Івана Спасюка, які быў адвезены ў суд Ленінскага раёну Берасьця. Судзьдзя Алег Міранюк пакараў яго арыштам на 15 сутак – таксама нібыта за хуліганства.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Георгій Руцкі, у ізалятары часовага ўтрыманьня адмаўляюцца прымаць перадачы для арыштаваных, спасылаючыся на абвешчаны карантын.
XS
SM
MD
LG