Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназ МУС другі дзень жорстка зьбівае тых, хто сыходзіць з пляцу


Радыё Свабода Міліцыянты са спэцназу МВД б’юць дэманстрантаў, якія сыходзяць з Кастрычніцкага пляцу ў мэтро. Каля дзевяці гадзінаў раніцы у намётавы лягер вярнуліся два дэманстранты, якім удалося ўцячы ад міліцыі. Міхал Аўдзееў паказаў драпіны і сінякі. Ён заявіў, што хапаюць і жорстка зьбіваюць тых дэманстрантаў, якія хочуць зьезьдзіць дахаты і пераапрануцца.

Спэцназавец, які зьбіў Аўдзеева, па яго словах, прадставіўся Ўладзімерам Навумавым (міністрам унутраных справаў Беларусі). Ён хацеў парваць бел-чырвона-белы сьцяг Аўдзеева, але ня здолеў і завязаў яго вузламі.

“Я буду працягваць пратэст. Мяне зьбілі за тое, што я стаю за Беларусь. Ня мае значэньня, колькі на мне будзе сінякоў, драпінаў і стрэлаў, я застаюся тут да апошняга са сваімі братамі і сёстрамі, якія хочуць жыць у вольнай Беларусі. Але мы ня хочам гвалту з боку супрацоўнікаў міліцыі”, – заявіў Міхал Аўдзееў. Толькі што яго забрала з пляца машына “хуткай дапамогі”.



На фота: Міхаіл Аўдзееў
XS
SM
MD
LG