Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Міхалевіч: "У гэтую ноч было нашмат больш людзей, чым мінулую"


Вольга Караткевіч, Прага На Кастрычніцкай плошчы мінулую ноч прабыў і намесьнік кіраўніка партыі БНФ Алесь Міхалевіч.

(Міхалевіч: ) "Вельмі прыемна, што ў гэтую ноч сапраўды было нашмат больш людзей, чым мінулую, і перакананы, што гэта далёка не мяжа, колькасьць людзей будзе павялічвацца і ўпэўнены, што ёсьць усе магчымасьці, каб гэта перарасло бліжэй да 25 сакавіка ў вельмі грунтоўную, вялікую акцыю".

(Караткевіч: ) "Скажыце, як моладзь успрыняла зварот А.Казуліна, што трэба згортваць гэтыя намёты і ўжо выйсьці больш маштабна 25 сакавіка?"

(Міхалевіч: ) "Гэты зварот не атрымаў ніякага рэзанансу: усе ўдзельнікі акцыі пачалі скандаваць, што мы застаемся, і проста засталіся на плошчы, і гэта, на мой погляд, вельмі правільнае меркаваньне".

(Караткевіч: ) "У нашым эфіры паэт А.Хадановіч, сьпявачка К.Камоцкая, некаторыя іншыя прадстаўнікі культуры гаварылі, што малавата людзей на плошчы. Відавочна, што людзі мяняюцца – колькі цяпер чалавек?"

(Міхалевіч: ) "Цяжка ацэньваць, але гэта добра, што тут знаходзяцца сотні людзей. Таксама цяжка ад людзей чакаць, каб яны вытрымалі цэлую ноч, плюс да гэтага заўсёды ёсьць такі фактар, што з раніцы, калі пачынае працаваць мэтро, значная частка людзей, якая вытрымала ноч, калі яны бачаць, што ўжо сьветла, што сілавы варыянт у гэтую ноч не распачаўся, яны прынялі рашэньне паехаць і паспаць. Але да дзясятай гадзіны пад''едзе шмат людзей, якія прачнуцца і прыедуць сюды".

(Караткевіч: ) "Што вядома пра Вінцука Вячорку – нейкія зьвесткі ён перадаваў з-за кратаў?"

(Міхалевіч: ) "Пакуль што канкрэтных зьвестак няма. Вядома, што праз колькі дзён ён выйдзе, гэта будзе перад 25 сакавіка".
XS
SM
MD
LG