Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З.Дашкевіч: стратэгія ўлады – у прысутнасьці журналістаў не разганяць


Вольга Караткевіч, Прага Зьміцер Дашкевіч – лідэр "Маладога Фронту" – арганізацыі, актывісты якой сёньня ўначы несьлі ахову ў зьнешнім коле лягера.

(Караткевіч: ) "Чым адметная гэтая акцыя? Вы ўдзельнік шматлікіх акцыяў пратэсту..."

(Дашкевіч: ) "Гэтая акцыя адметная ў першую чаргу тым што беларускае грамадзтва ўпершыню за апошні час найноўшай гісторыі, за той час, калі аўтарытарны рэжым Лукашэнкі ўсё мацнее, яно пераадолела страх. Гэтая акцыя мае вельмі вялікую ролю ў тым, што тыя людзі, якія прагнуць пераменаў у Беларусі, бачаць супраціў, той пасыл, які зараз робіць моладзь, яны натхняюцца і вераць, што 19 сакавіка сталася кропкаю адліку рана ці позна прывядзе да беларускіх пераменаў".

(Караткевіч: ) "Скажыце, як Вы ацэньваеце дзеяньні міліцыі, якая не чапае пакуль удзельнікаў акцыі?"

(Дашкевіч: ) "Сытуацыя такая: міліцыянты не чапаюць таго, хто знаходзіцца ў намётавым мястэчку, але калі людзі спрабуюць пайсьці дахаты за гарбатай, за ежай ці памыцца, яны такіх людзей у мэтро, на прыпынках транспарту ловяць і арыштоўваюць і забіраюць нейкія рэчы, трымаюць некалькі гадзінаў ці судзяць за хуліганства. То бок, я думаю, што ўлада абрала такую стратэгію: у прысутнасьці журналістаў, міжнародных назіральнікаў не разганяць нікога, не чапаць, але калі недзе актывісты ў мястэчку знаходзяцца паасобку, то іх адразу нэўтралізуюць".

(Караткевіч: ) "Ці ведае Павал Севярынец, лідэр незарэгістраванага "Маладога Фронту", пра тое, што адбываецца цяпер на плошчы, ці ёсьць нейкі кантакт зь ім?"

(Дашкевіч: ) "З Паўлам ёсьць сувязь толькі праз маці, калі-некалі атрымліваецца зьвязацца. Ведае. Маці перадае нам ягоныя словы падтрымкі. Гэта таксама ўмацоўвае".
XS
SM
MD
LG