Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па той бок праспэкту: галасы тых, хто не згаджаецца зь мітынгоўцамі


Радыё Свабода За падзеямі на Кастрычніцкім пляцы сярод іншых назіраюць тыя, хто не прымае бок пратэстоўцаў. Хтосьці тлумачыць сваю пазыцыю “нелюбоўю да беспарадкаў”, хтосьці верыць у вынікі галасаваньня, хтосьці спасылаецца на неабазнанасьць у жыцьці моладзі, якая складае стрыжань пратэстоўцаў. А хтосьці з тых, хто падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку, цьвердзіць, што апанэнты маюць права выказаць сваё меркаваньне на пляцы.

(Спадарыня: ) “Гэта ня мэтад – стаяць. Усё вырашана галасаваньнем”.

(Спадар: ) “Народ сваё слова сказаў на выбарах. А так: вывесьці моладзь на вуліцу, крычаць… Цяпер ХХІ стагодзьдзе”.

(Карэспандэнт: ) “Большасьць палітычных лідэраў цяпер за кратамі”.

(Спадар: ) “Калі парушаецца абстаноўка, заклікаюць да збройнага скіданьня ўраду, дык хай пасядзіць і падумае. Як гэта так можна рабіць, каб выйшла купка дэстабілізаваць абстаноўку, а 10 мільёнаў людзей пасьля будзе цярпець”.

(Пэнсіянэрка: ) "Гэта ж абсурд! Каб у нашай краіне такое рабілася, гэта ж увогуле…"

(Сталы спадар: ) "Усім няма чаго рабіць – прыйшлі пагуляць. У мяне ўсе знаёмыя за Лукашэнку. Я нікога ня ведаю, каб хтосьці супраць яго галасаваў".

(Спадар: ) “Слабенька. Паглядзіце – адна моладзь. У жыцьці ня вызначыліся, што яны могуць цяміць?”

(Карэспандэнт: ) “Вы ведаеце колькі цяпер па ўсёй краіне сядзіць за кратамі актывістаў дэмакратычнага руху?”

(Спадар: ) “Каля 20 чалавек… Ну, інфармацыя праходзіла такая, што яна ці то пацьвярджаецца, ці то не…”

(Хлопец: ) “Мне не падабаецца, тое, што адбываецца. Я, напрыклад, падтрымліваю палітыку Лукашэнкі, бо ў краіне, нібыта, усё нармальна ідзе”.

(Карэспандэнт: ) “А тыя людзі, напрыклад, не падтрымліваюць. Яны маюць права выказацца?”

(Хлопец: ) “Мабыць маюць права”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG