Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польскі дэпутат вызвалены пад умовай, што пакіне Беларусь


БелаПАН Затрыманы 21 сакавіка ў Мінску дэпутат польскага Сэйма ад найбуйнейшай фракцыі "Права і справядлівасьць" Яраслаў Ягела позна ўвечары 22 сакавіка быў адпушчаны на свабоду пасьля перамоваў.

Як паведаміла польскае інфармацыйнае агенцтва ПАП, да 6 гадзін раніцы 22 сакавіка ён павінен пакінуць беларускую тэрыторыю. У дарозе яго будзе суправаджаць консул польскага пасольства.

Я.Ягела абвінавачваўся ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Усю ноч з 20 на 21 сакавіка ён правёў на Кастрычніцкай плошчы, трымаючы ў руках сьцяг сваёй краіны.
XS
SM
MD
LG