Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэт Андрэй Хадановіч: “Людзі! Далучайцеся да нас!”


Радыё Свабода Сваімі ўражаньнямі ад мітынгу на Кастрычніцкай плошчы дзеліцца паэт Андрэй Хадановіч.

(Хадановіч: ) “Хораша, ды мала. Паспрабую вытлумачыць: хораша, бо добры, цудоўны настрой, бо вялікая колькасьць несапсаваных страхам сымпатычных твараў, якія радуюцца, якім не страшна быць натуральнымі, свабоднымі, якія не баяцца атмасфэрных зьяваў (што, як назло, валяцца на нас, а нам фіялетава), вось стаім, тупаем нагамі.

У першы дзень была нейкая незадаволенасьць арганізатарамі, бо маглі б народу і дасуг, так бы мовіць, арганізаваць, больш інтэнсіўны і больш сымпатычны, больш музыкі. Як заўсёды, у нас зь ідэямі лепш, чым з тэхнічным забесьпячэньнем (гэта значыць, мікрафон, якасьць гуку не задавальняе). Жывы прыўкрасны музыкант рок-н-рольшчык побач камплексуе, слухаючы ўласныя мэлёдыі, уласныя песьні, якія маглі б у лепшай якасьці гучаць. Але гэта такая драбяза!..

Людзі! Далучайцеся да нас! Будзе болей – будзе лепш адно аднога ад ветру засланяць!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG