Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Ганчарык: “Трэба пераадольваць страх”


Радыё Свабода На Кастрычніцкую плошчу 21 сакавіка прыйшоў Уладзімер Ганчарык, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2001 году.

(Карэспандэнтка: ) “Уладзімер Іванавіч, а што вас прывяло на плошчу?”

(Ганчарык: ) “Мая грамадзянская пазыцыя. Я быў тут 10 сакавіка. Трэба выказаць салідарнасьць, па-першае, з тымі людзьмі, якім неабыякавы лёс Айчыны. А па-другое, выказаць сваё “Фе” таму, што адбылося, такой ганебнай фальсыфікацыі вынікаў выбараў”.

(Карэспандэнтка: ) “Ня верыце ў вынікі выбараў?”

(Ганчарык: ) "Ну што вы! Я ня верыў у іх 5 гадоў таму, а тым больш цяпер. Я больш чым перакананы, што больш за 30% прыпісана на карысьць адной вядомай асобы. Так што гэта ганебна, што ўлада пайшла на такі крок. Чалавек, які перакананы ў сваёй перамозе, ніколі ня будзе прыпісваць такія лічбы".

(Карэспандэнтка: ) “Але холадна, надвор’е таксама не спрыяе. Верыце, што прыйдзе больш, што будуць перамены?”

(Ганчарык: ) “На жаль, гэта трагедыя нашага грамадзтва. Ня ўсе разумеюць, што патрэбна ня толькі пасіўнае процістаяньне, але патрэбныя і актыўныя дзеяньні. Я калі параўноўваю, што было 5 гадоў таму, то думаю, што нашмат больш стала незадаволеных у краіне. Але і страху стала больш. Улада пастаралася. Гэта таксама факт. Але трэба пераадольваць гэты страх”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG