Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы ўдзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы


Галіна Абакунчык, Менск Што гавораць удзельнікі акцыі на Кастрычніцкай плошчы, чаму яны прыйшлі сюды, чаго дабіваюцца

(Скандаваньне: ) “Мілінкевіч! Мілінкевіч!”

(Мілінкевіч: ) “Дарагія сябры! Я казаў і кажу: я застаюся з тымі, хто на плошчы!”

(Скандаваньне: ) “Мілінкевіч! Мілінкевіч!”

Сьпяваюць беларускія рок-гурты.

(Карэспандэнтка: ) “Што вы скажаце пра тое, што тут адбываецца?”

(Спадар сталага веку: ) “Вельмі добра. Я просты беларус і вельмі рады, што ў нас такое адбываецца. Жыве Беларусь!”

(Іншы спадар сталага веку:) “Жыве Беларусь! Я вельмі рады й буду тут начаваць.”

(Юнак: ) “Мы спадзяемся дамагчыся перамогі. Дарэшты будзем стаяць тут, каб адбіваць Свабоду, Праўду й Справядлівасьць”.

(Іншы юнак: ) “Мы прыйшлі сюды па Свабоду й будам стаяць тут да канца”.

Сыгналяць аўтамабілі, якія ідуць па праспэкту.

Гурт людзей сьпявае: У імшарах затканых імглою,





Шэрым змрокам, на золку ўзару,





Ахвяруем табе мы сабою,





Кожны дзень, кожны час Беларусь

(Карэспандэнтка: ) “Маладыя людзі, вы хто, адкуль?”

(Спадар: ) “Мы сумленныя беларусы, хто не баіцца выйсьці на вуліцу й сказаць “не” рэжыму. Бо мы людзі, а ня быдла, якое можна загнаць у стойла. Няхай ён гэта паслухае праз радыё Свабода, я думаю, што ён уключае час ад часу, каб слова праўды пачуць”.

(Юначка:) “Свабода – адзіны канал, які кажа праўду. Дзякуй, што вы яшчэ ёсьць”.

(Спадар: ) “Я былы журналіст дзяржаўнага радыё, але я адтуль сышоў. Мне сорамна, што я там працаваў, што мусіў таньчыць і гаўкаць пад лукашысцкую дудку. Але я сышоў й дзякуй Богу!”

Гурт людзей сьпявае: "Бо ня стане змагар, не скарыцца, У нядолі, у няпраўдзе, нідзе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG