Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуша Гавіна вінавацяць у... падпале вясковай крамы


Радыё Свабода Сёньня давераную асобу А.Мілінкевіча Тадэвуша Гавіна выклікалі ў Гарадзенскі РАУС на допыт у справе аб падпале вясковай крамы.

Да райаддзелу міліцыі ў гэты ж час прыехала здымачная група Польскага тэлебачаньня. Спадар Гавін лічыць, што гэта яго ўратавала, бо міліцыянты не хацелі рабіць скандалу. Допыту не адбылося: яму сказалі, што сьледчы сышоў. Каб машына польскіх журналістаў не паехала за ім, яе спрабавалі спыніць. Тадэвуш Гавін лічыць, што яго не затрымалі дарогай толькі дзякуючы таму, што палякі ехалі за ім да самага яго дому.

Спадар Гавін зазначае, што за ягоным домам у вёсцы Галавічы побач з Горадняй некалькі дзён вялі назіраньне з трох аўтамабіляў. Цяпер сочаць з суседняга — недабудаванага дому; ён бачыў, як там зьмяняюцца назіральнікі. Тадэвуш Гавін мяркуе, што яго як давераную асобу Аляксандра Мілінкевіча рана ці позна могуць арыштаваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG