Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два наваполацкія актывісты выйшлі на волю


Радыё Свабода Сёньня выйшлі на волю кіраўнік штабу Мілінкевіча ў Наваполацку Васіль Храмцоў і ягоны намесьнік Аляксей Трубкін. 16 сакавіка Васіля Храмцова затрымалі работнікі Дзяржаўтаінспэкцыі за тое, што не прапусьціў мінака на пешаходным пераходзе, і атрымаў 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Пры гэтым суд ня ўзяў да ўвагі той абставіны, што затрыманы хворы на цукровы дыябэт і мусіць пяць разоў на суткі рабіць іньекцыі інсуліну.

Спадар Храмцоў адбываў пакараньне ў ізалятары часовага ўтрыманьня пры наваполацкім ГАУС, і мусіць заплаціць за знаходжаньне там 30 тысяч рублёў. Гаворыць Васіль Храмцоў:

(Храмцоў: ) “Сядзелі мы ў камэры з Аляксеем Трубкіным. Сядзець за кратамі — вядома, ня мёд. Але, думаю, ні Алесь, ні я, пра гэта не шкадуем. Яшчэ ў камэры пачуў пра мітынг у Менску. І падумаў: а чаму ня выйшаў на плошчу мільён шчасьлівых менчукоў, які, нібыта, галасаваў за Лукашэнку? І сам сабе адказаў: таму, што гэтыя людзі залежныя ад улады, яны яе баяцца, але яе ня любяць”.

Тым часам Аляксей Трубкін, які адседзеў за кратамі 7 сутак, павінен быў выйсьці на волю а 14-й гадзіне. Аднак вызначаным часам ні бацькі, ні сябры, якія сустракалі арыштаванага на ганку міліцыі, яго так і не пабачылі. Аляксей быў выведзены праз чорны ход з пастарунку, пасаджаны ў машыну і дастаўлены ў полацкі гарваенкамат, дзе зь ім правялі выхаваўчую гутарку і паведамілі, што ён будзе прызваны ў войска.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG