Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша: выйшлі на волю кіраўнікі штабоў Мілінкевіча і Казуліна


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Васіль Берасьнеў, давераная асоба Аляксандра Казуліна, і Васіль Леўчанкаў, давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча, трапілі пад арышт у адзін дзень – 15-сакавіка. І разам выйшлі на волю, адседзеўшы па 7 сутак кожны.

Прысуды ў кіраўнікоў аршанскіх штабоў таксама былі аднолькавыя: і адзін, і другі трапілі за краты за арганізацыю несанкцыянаваных мітынгаў – так міліцыянты кваліфікавалі сустрэчы з былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты.

Васіль Леўчанкаў арганізаваў сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам у Цэнтральным парку 24-га лютага, а Васіль Берасьнеў правёў сустрэчу з Аляксандрам Казуліным на гарадзкім кірмашы 11-га сакавіка. За гэта абодва апазыцыянэры правялі 7 сутак у адной камэры ізалятара часовага ўтрыманьня.

Увесь гэты час яны нічога ня ведалі пра становішча ў краіне, былі цалкам ізаляваныя ад крыніцаў інфармацыі, і цяпер абмяркоўваюць, як у Воршы можна падтрымаць удзельнікаў акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы.
XS
SM
MD
LG