Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: затрыманы кіраўнік штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода, Віцебск У 17.15 міліцыянты затрымалі кіраўніка штабу Мілінкевіча па падазрэньні ў злачынстве. Хрыстафор Жаляпаў прызначыў сустрэчу зь мясцовымі актывістамі ў кавярні “Усход”, каля якой і быў затрыманы міліцыянтамі.

Спадара Жаляпава завезьлі ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі, адкуль ён змог патэлефанаваць і паведаміць акалічнасьці затрыманьня. Паводле ягоных словаў, супрацоўнікі міліцыі адсочвалі ягоныя перасоўваньні цягам некалькіх дзён, і дачакаліся моманту, пакуль ён застаўся адзін.

На выхадзе з кавярні “Усход” па Маскоўскім праспэкце да Хрыстафора Жаляпава падышлі міліцыянты, якія сказалі, што ён падобны да злачынцы, якога яны шукаюць. Апазыцыянэра завезьлі ў пастарунак, пакуль што нібыта каб спраўдзіць ягоную асобу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG