Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Саньнікаў: старшыня "вялікай васьмёркі" віншуе дыктатара


Радыё Свабода "Віншаваньні Пуціна Лукашэнку трэба разглядаць, як віншаваньні старшыні "вялікай васьмёркі" апошняму дыктатару Эўропы" – такое меркаваньне выказаў міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя-97" Андрэй Саньнікаў.

Паводле яго, "асабліва цынічна віншаваньні Пуціна выглядаюць на фоне соцень арыштаваных паводле палітычных матываў, масавых рэпрэсіяў, разьвязаных у Беларусі, пагрозаў жыцьцю і здароўю мірных грамадзянаў. Менавіта так трэба ўспрымаць Пуціна – не як прэзыдэнта дзяржавы, зацікаўленай у дэмакратычным разьвіцьці, а як сябра апошняга дыктатара Эўропы" – мяркуе Андрэй Саньнікаў.
XS
SM
MD
LG