Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці дзень пратэстаў – што адбываецца ў Менску


Радыё Свабода * На Кастрычніцкім пляцы ў Менску трэці дзень працягваецца мітынг прыхільнікаў перамен. Да ўдзельнікаў акцыі са зваротам падтрымкі зьвярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

* Міліцыянты абшукваюць сумкі ў людзей, што кіруюцца на Кастрычніцкі пляц.

* Па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманьні і суды над палітычнымі актывістамі.

* Міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу заявілі, што беларускія выбары не былі свабодныя і справядлівыя. Усходнеэўрапейскія члены Зьвязу заклікаюць да хуткіх і жорсткіх дзеяньняў супраць рэжыму Лукашэнкі.

* Зянон Пазьняк заклікаў адкласьці палітычныя разыходжаньні і падтрымаць моладзь на Кастрычніцкай плошчы.

* Міністар замежных спраў Польшчы пацьвердзіў намер Варшавы пашырыць сьпіс прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якім будзе забаронены ўезд на польскую тэрыторыю.

* Ля беларускіх амбасадаў у эўрапейскіх краінах працягваюцца акцыі салідарнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG